Пра гэта сёння паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч на сустрэчы з найлепшымі маладымі следчымі Беларусі, перадае БЕЛТА.
Пазаштатныя супрацоўнікі Следчага камітэта — гэта ў асноўным студэнты профільных спецыяльнасцяў. Маладыя людзі, дапамагаючы на добраахвотнай аснове следчым, як адзначыў Іван Наскевіч, могуць на практыцы прымяніць веды ў галіне крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, праверыць сваю псіхалагічную гатоўнасць да следчай працы.
«Практыка паказвае: тыя, хто прайшоў інстытут пазаштатнага супрацоўніцтва, становяцца вельмі і вельмі нядрэннымі следчымі», — дадаў ён.





