Драўняныя лобстары больш за стагоддзе лічыліся, нароўні з дронтамі з выспы Маўрыкій і сумчатымі ваўкамі, аднымі з першых ахвяр чалавека. Гэтыя незвычайна буйныя казуркі даўжынёй прыкладна 15 сантыметраў і вагой каля 25 грам жылі на вулканічным востраве лорда Хоу ў Тасманскім моры (Акіянія), і квітнелі да прышэсця туды чалавека.

Іх выміранне афіцыйна пацвердзілі ў 1925 годзе і звязвалі з дзвюма прычынамі. Першапачаткова маракі і жыхары выспы выкарыстоўвалі гэтых незвычайных палачнікаў у якасці прынады для лоўлі буйной рыбы, а затым выспу «анексавалі» пацукі, якія перажылі крушэнне карабля ў 1918 годзе і досыць хутка знішчылі ўсіх Dryococelus australis, якіх і без таго заставалася няшмат. 

У 1965 годзе альпініст, які вандраваў па трапічных выспах Акіяніі, заўважыў на адной з іх, якая мае назву «Піраміда Бола», некалькі насякомых, вельмі падобных да драўняных лобстараў. Гэтая знаходка выклікала шмат спрэчак. І вось цяпер, калі навукоўцы выявілі Dryococelus australis на выспе Лорд Хоу, можна дакладна сказаць, што палачнікі з Піраміды Бола сапраўды ёсць тымі ж самымі насякомымі: структура мітахандрыяльнай ДНК у іх усяго на 1% адрозніваецца ад насякомых з выспы Лорд Хоу. 

Навукоўцы выказваюць спадзеў, што гэтае адкрыццё натхніць жыхароў выспы і паскорыць барацьбу з пацукамі, якую цяпер вядзе ўрад, каб захаваць аўтэнтычных жывёл рэгіёну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?