Жанчына за рулём мікрааўтобуса вярталася ў Гомель. У машыне знаходзіліся мяхі з бульбай, якая была набытая ў Рэчыцкім раёне і прызначалася для продажу на кірмашы ў Гомелі.
Аднак у аўто лопнула кола. Папярэдняя версія — перагруз. Машына з’ехала ў кювет і перакулілася, паведамляе мясцовы партал progomel.by.
На шчасце, кіроўца з пасажырам не пацярпелі. Праўда, жанчыну за стырном трохі прыціснула бульбай і часткай кузава, але ёй дапамаглі вызваліцца кіроўцы, якія заўважылі ДТЗ і спыніліся.





