Фота: прэс-група Брэсцкай мытні
Грамадзянін Расіі вёз у цягніку Варшава — Масква чамадан з грашыма. Мытнікі выявілі ў яго незадэклараваныя $100 тысяч і больш за 140 тысяч еўра, — паведамляе прэс-група Брэсцкай мытні. — Яшчэ 4 тысячы еўра выяўлена ў грамадзяніна сярод асабістых рэчаў.
Агульная сума (больш за $270 тысяч) — рэкордны памер кантрабанды за апошнія два гады.
Сёння Брэсцкая мытня завяла на расіяніна крымінальную справу.





