Чэмпіянат свету па футболе 2022 года, які павінен прайсці ў Катары, можа быць перанесены з-за канфліктаў будучай краіны — гаспадыні першынства з суседнімі дзяржавамі.

BBC са спасылкай на даклад, складзены Cornerstone Global, паведамляе, што адпраўным пунктам для запуску такой працэдуры можа стаць сумесны ліст у ФІФА ад Саудаўскай Аравіі, Йемена, ААЭ, Егіпта, Бахрэйна і Маўрытаніі з абвінавачваннямі Катара ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму.

У дакуменце ўтрымліваецца папярэджанне будаўнічым кампаніям, якія займаюцца стварэннем інфраструктуры да ЧС-2022 у Катары коштам $200 млрд, што гэта «праект з высокім узроўнем рызыкі».

Раней стала вядома, што Узброеныя сілы Злучаных Штатаў прыпынілі ўзаемадзеянне з краінамі Персідскага заліва ў сувязі з катарскім дыпламатычным крызісам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна