Будучыя абітурыенты атрымаюць магчымасць прайсці бясплатна адзін з этапаў рэпетыцыйнага тэставання ў 2018 годзе. Такое рашэнне прыняў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко, паведамляе сайт урада.
Васіль Жарко сустрэўся з кіраўнікамі рабочых груп па аналізе заданняў цэнтралізаванага тэставання на адпаведнасць школьным праграмам. У склад груп увайшлі вядучыя і найбольш дасведчаныя педагогі, паведамляе прэс-служба Саўміна.
У ходзе сустрэчы вызначаныя тэрміны правядзення аналізу заданняў цэнтралізаванага тэставання, а таксама механізм унясення змяненняў у заданні цэнтралізаванага тэставання па выніках аналізу працоўных груп.
Па выніках сустрэчы віцэ-прэм'ер прыняў рашэнне даць магчымасць будучым абітурыентам прайсці бясплатна адзін з этапаў рэпетыцыйнага тэставання ў 2018 годзе. Цяпер кошт удзелу ў РТ складае 7 рублёў за адзін прадмет.