Дэпутат Палаты прадстаўнікоў будзе абслугоўвацца ў сваёй раённай паліклініцы па месцы жыхарства. Хоць магла б перавесціся і назірацца ў элітнай медыцынскай установе, паведамляе «Беларускі партызан».

фота Сяргея Гудзіліна

Як вядома, дэпутаты прымацаваныя да паліклінікі Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

«Усё дакладна: кожны дэпутат мае права абслугоўвацца ў лечкамісіі, — распавяла Алена Анісім. — І ў тых, хто прыехаў у Мінск з рэгіёнаў, вядома, іншага варыянту няма — трэба прымацоўвацца да лечкамісіі.

А што тычыцца мяне, то я лічу, што ў нас у краіне паўсюль павінна быць кваліфікаваная медыцынская дапамога. Я карыстаюся паслугамі сваёй участковай паліклінікі. Ды і па дактарах, прызнацца, хаджу не так часта. Таму не бачу сэнсу пераходзіць з адной сталічнай паліклінікі ў іншую.

І шчыра кажучы, проста не хачу губляць на гэта час. Каб аформіцца ў лечкамісію, трэба выдаткаваць цэлы дзень, а потым яшчэ прайсці абследаванні розныя. Мне гэта не вельмі зручна.

Да таго ж усім вядома, што цяпер будуюць новую лечкамісію ў Ждановічах, значыць, калі яе здадуць, прыйдзецца ездзіць туды. Для мяне гэта не самы зручны варыянт. Мне добра і ў сваёй паліклініцы №32 каля дома.

Вядома, калі прыходжу да свайго ўчастковага доктара, я не бяру з сабой пасведчанне дэпутата — іду, як і ўсе, па талонах праз агульную чаргу. Я лічу, што гэта абсалютна нармальна, бо дэпутат прадстаўляе інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, якія таксама ходзяць у тую ж паліклініку.

Ну, а калі ва ўчастковай паліклініцы няма якога-небудзь спецыяліста або нельга прайсці нейкае абследаванне, можна звярнуцца і ў платныя цэнтры».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна