Ля Музея натуральнай гісторыі ў цэнтры Лондана аўтамабіль выехаў на тратуар, у выніку чаго некалькі чалавек атрымалі раненні, паведамляе ВВС.

rosarodanews/twitter

У заяве паліцыі пазначана толькі, што траўмы атрымалі некалькі пешаходаў, аднак іх раненні нязначныя.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Экзібішн-роўд у раёне Паўднёвы Кенсінгтон. Цяпер паліцыя вядзе расследаванне здарэння і спрабуе высветліць матыў. Першапачаткова паведамлялася, што паліцыя не разглядае версію тэракту, аднак пазней высветлілася, што гэтая версія не выключаецца. Паліцыянты таксама пацвярджаюць, што на месцы інцыдэнту быў затрыманы адзін чалавек.

Музей натуральнай гісторыі эвакуяваны.

Відавочца здарэння распавядае: «Мы чакалі ля святлафора, і ў гэты момант я пачуў рэзкія гуки, падобныя да стрэлаў, і мы ўбачылі, як на тратуар выскачыла машына. Мы кінуліся бегчы, мая сяброўка ўпала на зямлю і парэзала сабе рукі».

Жанчына, якая не пажадала назваць сваё імя, заявіла: «Калі ўсё трохі сціхла, мы вярнуліся на тое месца, дзе былі, і ўбачылі, што на зямлі ляжыць мужчына, якога ўтрымлівалі паліцэйскія».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?