Праект «Беларускія ўікэнды» Андрэя Кіма супольна з мабільным аператарам velcom і правайдэрам «Атлант-Тэлекам» зладзіць да 500-годдзя беларускага кнігадруку першую ў сучаснай Беларусі шырокую прэм’еру замежнага фільма ў беларускай агучцы.

Нідэрландзкі фільм «Шторм: палаючы ліст» (Storm: Letters van Vuur) 2017 году распавядае пра ратаванне 12-гадовым Штормам Вотанам рукапісу Марціна Лютэра і свайго ўласнага бацькі-кнігавыдаўца ад інквізыцыі. Бюджэт фільма склаў 6 млн еўра, ролю бацькі хлопчыка выканаў Ёрык ван Вахэнінген, які раней здымаўся ў «Хроніках Рыдыка», «Дзяўчыне з татуіроўкай дракона» і «47 ронінах».

«Фільм «Шторм: палаючы ліст» — гэта найперш прыгодніцкая стужка, — распавядае прадстаўнік velcom Вячаслаў Смірноў. — Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, ня толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасці, зь 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе разьвіцьця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы».

Прэм’ера ў Менску пройдзе 27 кастрычніка ў мінскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі Silverscreen. Фільм будзе ісці два тыдні ў сталіцы, у лістападзе таксама будзе прэзентаваны ў іншых гарадах Беларусі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?