Акрамя таго, як заяўляюць у кампаніі, Kindle Oasis абсталяваная тэхналогіяй Bluetooth. Цяпер апарат зможа прайграваць аўдыёкнігі на калонках, якія падтрымліваюць такую тэхналогію.

Новая версія электроннай кнігі з аб'ёмам памяці ў 32 Гб будзе каштаваць у ЗША $350, у той час як базавая (з аб'ёмам памяці 8 Гб і без падлучэння да сетак 4G) паступіць у продаж па кошце $250.

Нагадаем, у ліпені 2017 года капіталізацыя Amazon перавысіла $500 млрд, і яна стала чацвёртай у гісторыі пасля Apple, Microsoft і Google (Alphabet) кампаніяй, якая пераадолела паўтрыльённую мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?