Фота Дзмітрыя Брушко
Каля 30% інвестыцый ужо асвоена на будаўніцтве БелАЭС. Пра гэта распавёў TUT.BY дырэктар атамнай станцыі Міхаіл Філімонаў.
— Было падпісана міжурадавае пагадненне на крэдытныя сродкі з расійскага боку — да 10 млрд даляраў, плюс да 10% уласных сродкаў. Значыць, верхняя планка затрат — да 11 млрд даляраў (на будаўніцтва АЭС), — адзначыў Міхаіл Філімонаў.
Ацэньваючы гатоўнасць атамнай станцыі, Міхаіл Філімонаў распавёў:
— На сёння на станцыі выкладзена каля 70% бетону і 83-85% арматуры. Па першым энергаблоку каля 50% гатоўнасці, па другім - 35%.
Ён дадаў, што тэрміны пачатку працы станцыі застаюцца ранейшымі. Першы энергаблок павінен быць цалкам гатовы да працы ў снежні 2019 года. Другі энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе.