У Мінску 16-19 кастрычніка бясплатна пакажуць чатыры італьянскія фільмы падчас XVII Сусветнага тыдня італьянскай мовы «Італьянец у кіно, італьянская мова ў кіно». Усе карціны будуць дэманстравацца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі.
Арганізатары паказаў — пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і кінатэатр velcom by cinema Silver Screen. Уваход бясплатны. Квіткі можна атрымаць у касе velcom cinema у ГЦ Dana Mall (вул. П. Мсціслаўца, 11).
Да паказу запланаваныя такія фільмы, як «Спляценне сноў» рэжысёра Джанфранка Кабіду, «Мы верылі» Марыё Мартоне, «Віцэ-каралі» Раберта Фаэнцы, «Хто мяне асудзіць» Масіміліяна Бруна. Падрабязнасці можна даведацца на сайце Silver Screen.
0
0
0
0
0
0