Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч пракаментаваў «Нашай Ніве» сітуацыю ў барысаўскай вучэбцы «Печы», дзе нядаўна павесіўся 21-гадовы салдат.

Чытайце таксама: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

«Мы патрабуем расследавання і прыцягнення да адказнасці вінаватых, — сказаў Гайдукевіч. — Я бачу халатнасць. Як мінімум, зампаліт і афіцэры ўсе мусяць быць пакараныя! Гэта пытанне прэстыжу войска. Абурае работа Мінабароны — не могуць нармальна працаваць з журналістамі і грамадствам, спяць! Разагнаць трэба гэтых лайдакоў! Злуе: калі штосьці адбылося, то трэба дзейнічаць.

Ёсць канкрэтныя асобы, вінаватыя ў трагедыі: камандзіры-афіцэры, кіраўніцтва часці і, безумоўна, зампаліт. Толькі агульнавядомая на дадзены момант інфармацыя — гэта артыкулы Крымінальнага кодэксу!

Цяпер нам патрэбна хуткае і эфектыўнае расследаванне, поўная інфармацыя пра тое, што адбылося, канкрэтныя захады ў дачыненні вінаватых і ясная сістэма, скіраваная на недапушчэнне падобнага! Гэта трэба не толькі родным Сашы, гэта трэба тысячам маладзёнаў, якія будуць служыць у войску. Пакаранне за бязмежжа непазбежнае!» — сказаў Гайдукевіч. 

Гэты зварот ён таксама лічыць афіцыйнай пазіцыяй партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?