Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Юрась Зянковіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаўся адносна нашумелага выпадку з самагубствам у вайсковай часці ў Печах пад Барысавам.

«Хлопчыкі і дзяўчынкі, а з чаго вы вырашылі, што войска павіннае быць марскім курортам, як цяпер модна казаць, all inclusive? Войска — гэта войска, і ў ім павінна быць жорстка. Бо інакш не выхаваеш сапраўднага жаўнера - абаронцу Айчыны.

І гэта нармальна, што ў войску здараюцца надзвычайныя становішчы, і што нават гінуць людзі. Гэта здараецца і ў беларускім, і ў польскім, і ў нямецкім, і ў амерыканскім войску. Людзі трапляюць у стрэсавую сітуацыю і некаторыя не вытрымліваюць псіхалагічна і ламаюцца», — мяркуе Зянковіч.

Зянковіча абурае, што грамадства адразу прыняло тое, што войска вінаватае ў дадзенай сітуацыі.

«У нас такое войска, якое ёсць, і іншага не будзе. Дакладней, яно можа быць іншым, але пад іншым сцягам — хутчэй за ўсё, пад трыкалорам. Калі мы хочам, каб нашае войска выканала сваю задачу — абараніла нас ад ворагаў — давайце ставіцца да яго і да людзей, якія там служаць, з павагай. Самае меншае, што цяпер мы можам зрабіць — гэта спыніць істэрыку ў грамадзтве і патрабаваць аб'ектыўнага расследвання, не робячы высноваў раней за час», — лічыць спадар Юрась.

На думку Зянковіча, цяпер трэба ставіць пытанне пастаноўкі войска на грамадскі кантроль цывільных чыноўнікаў і грамадскіх арганізацый.

Юрась Зянковіч жыве ў ЗША (паміж Каларада і Нью-Джэрсі) і Беларусі. На апошнім з’ездзе Партыі БНФ ён абвесціў аб сваім жаданні стаць прэзідэнтам Беларусі.

Чытайце:

«Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?