president.gov.by

president.gov.by

Сыход ад перакрыжаванага субсідавання цесна ўвязаны з ростам даходаў насельніцтва. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на рэспубліканскім семінары па ЖКГ, піша БелТА.

«Мы пастараемся да 2020 года адысці ад крыжаванага субсідавання. Гэтага вельмі хоча Сямашка (намеснік прэм'ер-міністра) і прамысловы сектар краіны. Калі ласка, мы не супраць. Але вам прыйдзецца падняць заробак, прытым істотна. Ці зможаце яшчэ напалову падняць заробак да таго, што ёсць, — калі ласка, мы людзям скажам: вось вам дабаўка да заробку i стоадсоткавая аплата. Гульні ў адны вароты быць не павінна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сыход ад перакрыжаванага субсідавання павінен ажыццяўляцца за кошт павышэння эфектыўнасці работы галіны, далейшага зніжэння выдаткаў, удасканалення нарматываў, дыферэнцыяцыі тарыфаў, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. «Вось шляхі вырашэння гэтай праблемы. У нас ёсць дзяржпраграма, і яе варта выконваць», - адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0