ДТЗ адбылося раніцай 19 кастрычніка на дарозе Ружаны — Лыскава — Дабучын.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы жыхар вёскі Лыскава, кіруючы малакавозам «МАЗ» з паўпрычэпам хацеў аб’ехаць веласіпедыстку, але яна павярнула налева. У выніку, грузавік наехаў на жанчыну. Яе даставілі ў пружанскую бальніцу, але праз некалькі гадзінаў 59-гадовая жанчына сканала.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?