Фота Максіма Пушкіна

Фота Максіма Пушкіна

БАТЭ панясе пакаранне за забег заўзятара на поле падчас матча групавога раўнду Лігі Еўропы з «Арсеналам» 28 верасня. Клуб аштрафаваны на 5 тысяч еўра.

У канцы першага тайма на поле выбег заўзятар Аляксандр Вянгерскі, у руках якога быў бел-чырвона-белы сцяг. Фаната затрымалі, суд прыгаварыў яго да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней клуб, папярэджваючы пра санкцыі за парушэнні парадку заўзятарамі, паведамляў пра тое, што аплата штрафу можа быць ускладзена на самога парушальніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0