Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта кароль Феліпэ VI заявіў падчас цырымоніі ўзнагароджання ў пятніцу лаўрэатаў прэміі прынцэсы Астурыйскай, паведамляе La Vanguardia

«Іспанія павінна супрацьстаяць непрымальнай спробы аддзялення адной часткі ад нацыянальнай тэрыторыі», — адзначыў манарх на цырымоніі ў горадзе Аўеда (Астурыя)»

Кароль выказаў упэўненасць у тым, што Мадрыд урэгулюе праблему з дапамогай «сваіх законных дэмакратычных інстытутаў, выконваючы канстытуцыю і паважаючы каштоўнасці і прынцыпы парламенцкай дэмакратыі».

«Мы перажывалі і дзялілі поспехі і няўдачы, перамогі і паразы, якія нас ядналі ў радасцях і пакутах» — адзначыў манарх. Паводле яго слоў, ніводны праект «не можа быць створаны на аснове разбурэння дэмакратычнага суіснавання».

1 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў рэферэндум. У ім узялі ўдзел 43% тых, хто меў права голасу, пры гэтым 90% удзельнікаў плебісцыту выказаліся за незалежнасць.

Мадрыд назваў гэты рэферэндум нелегітымным. Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон заклікаў да дыялогу, а 10 кастрычніка падпісаў Дэкларацыю аб незалежнасці, але адклаў яе прыняцце на некалькі тыдняў.

Прэм'ер Іспаніі Мар'яна Рахой, у сваю чаргу, заявіў, што Мадрыд 21 кастрычніка запускае працэдуру 155-га артыкула канстытуцыі, што дазваляе значна абмежаваць самакіраванне Каталоніі. У адказ Пучдэмон папярэдзіў, што Барселона можа абвясціць незалежнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0