Кіраўнік кітайскага дзяржаўнага Камітэта па кантролі над каштоўнымі паперамі Лю Шыюй заявіў, што шасцёра былых высокапастаўленых чыноўнікаў планавалі зрушыць лідара Камуністычнай партыі Сі Цзіньпіна, паведамляе ВВС.

Чыноўнікі, імёны якіх назваў Лю, былі арыштаваныя ў рамках запушчанай Сі Цзіньпінам маштабнай антыкарупцыйнай кампаніі.

У прыватнасці, ён назваў імя былога міністра грамадскай бяспекі Кітая Чжоу Юнкана, асуджанага да пажыццёвага зняволення ў 2015 годзе.

Таксама сярод названых Лю чыноўнікаў аказаўся былы кіраўнік партыйнай арганізацыі прамысловага цэнтра Чунцын Бо Сілай, прысуджаны да пажыццёвага тэрміну ў 2013 годзе, і былы член Палітбюро Сунь Чжэнцай, які быў затрыманы ў ліпені гэтага года і страціў усе партыйныя пасты.

Пералічаныя кіраўніком камітэта чыноўнікі «былі неймаверна прагнымі і карумпаванымі, яны планавалі захапіць кантроль над партыяй і над дзяржаўнай уладай», заявіў Лю Шыюй у чацвер, выступаючы на пасяджэнні камітэта ў рамках XIX з'езда Камуністычнай партыі Кітая ў Пекіне.

Таксама Лю назваў імёны Лін Цзіхуа, арыштаванага ў 2015 годзе, памерлага у тым жа годзе генерала арміі Сюя Цайхоу, і генерал-палкоўніка Га Басюна, асуджанага да пажыццёвага зняволення ў мінулым годзе па абвінавачванні ў хабарніцтве.

З выступу Лю не было ясна, ці казаў ён аб адной змове, у якім удзельнічалі пералічаныя чыноўнікі, або аб некалькіх спробах перавароту.

«Сі Цзіньпін справіўся з гэтымі праблемамі і ліквідаваў небяспечную таемную пагрозу партыі і краіне», — заявіў Лю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0