Каля дзевяці мільёнаў смерцяў па ўсім свеце ў 2015 годзе былі звязаныя з забруджваннем, гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай навуковым часопісам The Lancet, пра якую коратка піша ВВС.

Getty

Амаль усе гэтыя смерці зафіксаваныя ў краінах з нізкімі або сярэднімі даходамі насельніцтва. У такіх дзяржавах забруджванне можа станавіцца прычынай амаль чвэрці ўсіх смерцяў. Больш за ўсё пакутуюць ад забруджвання Бангладэш і Самалі.

Найбольш значны ўплыў на здароўе людзей аказваюць праблемы з паветрам — з ім звязаныя дзве траціны смерцяў ад забруджвання.

У Брунеі і Швецыі — самы нізкі лік смерцяў ад прычын, звязаных з забруджваннем.

Вялікая частка гэтых смерцяў была выкліканая інфекцыйнымі захворваннямі, звязанымі з забруджваннем — такімі як сардэчныя хваробы, інсульты і рак лёгкіх.

«Забруджванне — значна больш, чым экалагічная праблема. Гэта глыбокая і паўсюдная пагроза, якая закранае многія аспекты здароўя і дабрабыту чалавека», — тлумачыць аўтар даследавання, прафесар Філіп Ландриган з Школы медыцыны Ікана Медыцынскага цэнтра Маунт-Сінай у Нью-Ёрку.

Самы вялікі фактар рызыкі — забруджванне паветра — спрыяў каля 6,5 млн заўчасных смерцяў. Гэта ўключае забруджванне як са знешніх крыніц, напрыклад, ад выкідаў газу, так і ўнутры хатніх гаспадарак, напрыклад, ад спальвання драўніны або вугалю ў памяшканні.

Другі найважнейшы фактар — забруджванне вады — прывёў да 1,8 млн смерцяў, у той час як забруджванне на працоўным месцы звязваюць з 800 тысячамі смерцяў па ўсім свеце.

Каля 92% з гэтых смерцяў адбыліся ў бедных краінах, прычым асабліва пацярпелі дзяржавы з растучай эканомікай, такія як Індыя (пятае месца сярод смерцяў ад забруджвання) і Кітай (16 месца).

Расія знаходзіцца на 60 месцы ў рэйтынгу, з 8,6% смерцяў, звязаных з забруджваннем. Украіна ў гэтым спісе на 85 месцы, Беларусь — на 90.

У Злучаных Штатах — больш за 5,8%, або 155 тысяч смерцяў могуць быць звязаныя з забруджваннем. У Брытаніі — каля 8%, або 50 тысяч смерцяў.

Аўтары даследавання адзначаюць, што забруджванне паветра значна мацней ўплывае на бедных людзей — як на жыхароў бедных краін, так і на маламаёмных жыхароў багатых дзяржаў.

«Забруджванне, беднасць, дрэннае здароўе і сацыяльная несправядлівасць глыбока ўзаемазвязаныя», — кажа адзін з аўтараў дакладу Карці Сандзілья з няўрадавай арганізацыі Pure Earth («Чыстая зямля»).

«Забруджванне пагражае фундаментальным чалавечым правам, такіх як права на жыццё, здароўе, дабрабыт, бяспечную працу, а таксама абароне дзяцей і ўразлівых груп насельніцтва», — тлумачыць ён.

Справаздача стала вынікам двухгадовага праекта. Аўтары апублікавалі інтэрактыўную карту, якая ілюструе праблему забруджвання ва ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?