«Заганай была ліквідацыя беларускіх школаў. Але ці павінны мы прасіць прабачэння за дзеянні даваеннай улады?» — так адзін з палякаў адрэагаваў на прэтэнзіі Ігара Марзалюка.

Хацеў бы я паглядзець, як палякі просяць прабачэння ў сучасных беларусаў за ліквідацыю школаў, якія тыя і самі найвялікшыя ў свеце майстры ліквідоўваць. Была б яшчэ тая трагікамедыя.

Выступае, напрыклад, Анджэй Дуда, просіць са слязамі на вачах прабачэння за закрыццё беларускіх школ, а Лукашэнка яму: «Да ладна, с кем не бывает, не перажывайце. Мы іх самі тожэ ліквідзіруем паціхоньку, патаму шта у нас два гасударственных языка. Дайце нам ешчо крэдзіт, і забудзем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?