У Каталоніі адрэагавалі пратэстам пустых рондаляў на выступ прэм'ер-міністра Іспаніі Мар'яна Рахоя, паведамляюць інфармагенцтвы.

Рахой сёння пасля экстраннага пасяджэння анансаваў захады, якія ўлады Іспаніі маюць намер распачаць у дачыненні да Каталоніі. Гаворка ідзе аб роспуску ўрада і парламента Каталоніі.

У адказ на гэтыя выказванні каталонцы зладзілі спантанную акцыю: яны выйшлі на балконы і пачалі стукаць лыжкамі аб кухонны посуд — рондалі, патэльні і г. д. Колькасць пратэстуючых не называецца, аднак адзначаецца, што акцыю падтрымалі многія.

Мэр Барселоны Ада Колау назвала рашэнне іспанскіх уладаў атакай на правы і свабоды жыхароў Каталоніі. Кіраўнік аўтаноміі Карлес Пучдэмон пакуль не пракаментаваў сітуацыю, ён збіраецца сёння ўвечары выступіць са спецыяльнай заявай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0