Toni Albir / EFE

Toni Albir / EFE

Кіраўнік парламента Каталоніі Кармэ Фаркадэл назвала дзеянні ўрада Іспаніі, якое вырашыла ўвесці ў дзеянне 155-ы артыкул канстытуцыі каралеўства, спробай дзяржаўнага перавароту, піша Бі-бі-сі.

Па словах Фаркадэл, яна мае намер абараняць свае паўнамоцтвы і паўнамоцтвы 135 дэпутатаў заканадаўчага органа аўтаноміі, і «не дазволіць Рахою зрабіць так, каб гэты парламент перастаў быць дэмакратычным».

«Гэта аўтарытарны пераварот унутры дзяржавы-члена Еўрапейскага саюза», — сказала яна.

У суботу ў Барселоне адбылася акцыя пратэсту прыхільнікаў незалежнасці, у якой, па дадзеных каталонскай паліцыі, прынялі ўдзел каля 450 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0