«Насця, вер у сябе! Ты не адна!», «Дружа, не губляй веры ў тое, што дабро і справядлівасць перамогуць!», «Ты малады, усё самае лепшае чакае цябе наперадзе». Агулам актывісты «Дзеі» разаслалі больш за 250 такіх «паштовак салідарнасці» зняволеным па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу («незаконны абарот наркотыкаў»).

Актывісты збіраюць подпісы за змены ў заканадаўстве. Яны прапануюць увесці тэрмін «абарот наркотыкаў у нязначным памеры» і адмяніць для яго крымінальную адказнасць.

«Будзьма салідарнымі з тымі, хто стаў ахвярай антычалавечных законаў нашай дзяржавы!» — гаворыцца ў лозунгу кампаніі.

* * *

Што вы думаеце пра такую ініцыятыву?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?