Дзяды ў 2016 г., фота Сяргея Гудзіліна

Дзяды ў 2016 г., фота Сяргея Гудзіліна

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю) традыцыйнага шэсця мітынга ў Курапатах, прысвечаных Дню памяці продкаў «Дзяды», паведамляе сайт pieramoha.org.

Шэсце пачнецца ад Гадзіннікавага завода (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»), пройдзе праспектам Незалежнасці, іншымі вуліцамі да ўрочышча, дзе сталіністы расстралялі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек

«Дзяды» адзначаюцца 2 лістапада. Некалькі ў Беларусі гэты быў выходны дзень, але за часамі Лукашэнкі яго адмянілі. Таму традыцыйнае шэсце ў Курапаты калі 2 лістапада не выпадала на нядзелю, ладзілася раней (летась 30 кастрычніка).

Звычайна збор удзельнікаў праходзіць ад 10:30 да 11:30 ля Гадзіннікавага завода, потым пачынаецца шэсце.

Таксама варта памятаць, што 29-30 кастрычніка споўніцца 80 гадоў яшчэ адной чорнай даце ў нашай гісторыі:

У 1937 г. у гэтыя дні ў Мінску, у сутарэннях мінскай «амерыканкі» былі расстраляныя больш за сотню пісьменнікаў, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у тым ліку Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Валер Маракоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0