Польскі консул Павел Яворскі (справа) зачытвае зварот амбасадара ў Залатурне. Фота Аляксандра Сапегі

Польскі консул Павел Яворскі (справа) зачытвае зварот амбасадара ў Залатурне. Фота Аляксандра Сапегі

У Швейцарыі ў горадзе Залатурн, дзе адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку, польскі консул прачытаў зварот ад пасла Якуба Кумаха на беларускай мове, напісаны тарашкевіцай, піша Радыё Свабода.

«Шаноўнае спадарства!» — звярнуўся пасол да прадстаўнікоў беларускай і польскай дыяспараў.

У сваім звароце амбасадар падзякаваў беларусам за падораны гораду Залатурн помнік Касцюшку. «Хацеў бы выказаць спадзеў, што гэты помнік будзе ў будучыні аб’ядноўваць палякаў, беларусаў і іншыя народы — нашчадкі Рэчы Паспалітай», — напісана ў звароце.

У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0