Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд сталі пераможцамі парнага разраду Кубка Крамля.

У фінале яны перамаглі Даміра Джумхура (Боснія) і Антоніа Санчыча (Харватыя) - 6:3, 7:5.

Для Максіма Мірнага гэта 50-ы чэмпіёнскі тытул у парным разрадзе на турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) і 5-ы трыумф у розыгрышы Кубка Крамля. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0