Фота: Matteo Bertolin

Фота: Matteo Bertolin

На марафоне ў Венецыі ў гэтыя выхадныя перамог італьянец Эёб Фаніэль (Eyob Faniel), паведамляе выданне Tgr Veneto. Доўгі час ён не быў у лідарах: да сярэдзіны дыстанцыі сем спартсменаў адарваліся ад астатніх мінімум на хвіліну, але на адным з паваротаў матацыкл, які паказваў дарогу, скіраваў не туды. Дзякуючы гэтаму, Эёб і яго спадарожнікі вырваліся наперад. Італьянец у выніку фінішаваў першым з вынікам 2:12:16.

Эёб — грамадзянін Італіі эрытрэйскага паходжання, ён першы італьянец з 1995 года, які выйграў марафон у Венецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0