22 кастрычніка ў Данецку прайшла імпрэза «Паэт беларускай зямлі». Яго арганізатарамі былі таварыства беларусаў «Нёман» пры падтрымцы Міністэрства культуры «ДНР».

Мерапрыемства праходзіла ў Данецкай нацыянальнай бібліятэцы імя Надзеі Крупскай. Сярод тых, хто прыйшоў на пастаноўку быў дэпутат «народнай рады ДНР» Віктар Неер. Да 2014 года Неер працаваў механікам участка кампаніі «Вада Данбаса». Потым ён падтрымаў баевікоў, якія дамагаліся аддзялення Данбаса ад Украіны, у выніку чаго стаў дэпутатам.

Гэта не першая падобная імпрэза, якую ладзяць у акупаваным Данецку прадстаўнікі таварыства «Нёман». Ранейшыя мерапрыемствы былі прысвечаныя Уладзіміру Мулявіну, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Дню яднання Беларусі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?