24 кастрычніка ЗША працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе Tut.by. Як і ў мінулы раз, рашэнне будзе дзейнічаць паўгода, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў ЗША.

Міністэрства фінансаў ЗША працягнула дазвол на здзяйсненне здзелак з беларускімі прадпрыемствамі, якія трапілі пад санкцыі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ЗША № 13405. Дазвол не вызваляе заблакаваную ўласнасць гэтых прадпрыемстваў, адзначылі ў ведамстве.

Рашэнне будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2018 года, калі яно не будзе падоўжанае або адмененае.

У кастрычніку 2015 года ЗША часткова прыпынілі санкцыі супраць дзевяці кампаній з Беларусі. Гэта «Белнафтахім» і яе філіял у ЗША (Belneftekhim USA), «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», ААТ «Нафтан», «Полацк Шкловалакно». Затым гэтае рашэнне працягвалася на шэсць месяцаў у красавіку і кастрычніку 2016 года.

Амерыканскія кампаніі могуць праводзіць здзелкі з названымі беларускімі прадпрыемствамі, але калі сума здзелкі перавышае 50 тысяч даляраў, то неабходна паведаміць Дзярждэпартамэнту ЗША на працягу 30 дзен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0