Нацбанк Казахстана выпусціў вялікія прамавугольныя каляровыя манеты ФОТА
Нацыянальны банк Казахстана выпусціў у абарачэнне незвычайныя памятныя манеты з серыі «Выяўленчае мастацтва Казахстана» наміналам 500 тэнге, якія здзіўляюць сваім вялікім памерам і вялікай колькасцю розных колераў.
Манеты маюць прамавугольную форму. У іх дызайне выкарыстанае мазаічнае пано, выкананае пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Казахстана, скульптара Уладзіміра Цвярдахлебава пры ўдзеле мастака-манументаліста Юрыя Функарынеа.
Манеты памерам 35х45 мм і масай 31,1 грама вырабленыя з срэбра 925 пробы.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ