Беларускі поп-кароль Аляксандр Саладуха сфатаграфаваўся ў Баранавічах у куртцы з расійскім гербам. І вельмі здзівіўся, што яму пасля гэтага ўвесь дзень тэлефануюць журналісты.

«Гэтая куртка — падарунак. Я выступаў у Маскве, мяне запрашаў багаты сябар на ўшанаванне зборнай Расіі па матаболе, якая выйграла залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы. Я там спяваў. І сябар падараваў мне гэтую куртку. Яна цёплая, класная, я яе нашу, — распавёў спявак. — Гэта не форменная спартовая куртка. Звычайная, «хатняя».

Пра тое, што вопратка з расійскай сімволікай можа ўспрымацца негатыўна, Аляксандр Саладуха ніколі не чуў.

«Чаму? Гэта ж наша брацкая краіна, гэта першае. Гэта ж нашы родныя браты, вы што. Другое: я там нарадзіўся, хоць я і беларус і мае бацькі беларусы. Украіна, можа, з імі і канфліктуе, я ведаю. А мы чаму павінны? — здзіўляецца Саладуха. — Мне сёння тэлефануюць, кажуць, што грыміць ужо ўся краіна на мой конт. Але ж што тут такога? Ну, падарылі куртку. Ну і што, што герб Расіі? Я мог бы набыць куртку ў любой краіне з любым гербам — Італіі, напрыклад, і насіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?