25 лістапада ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15, актавая зала) пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 — 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.

Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля запрашаюць біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у біблійным сімпозіуме «Божае слова 1517 — 2017».

Пачатак сімпозіума ў 10.00. Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі, адбудзецца ў 12.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?