У ходзе абнаўлення ўлады ў Паўночнай Карэі ў кіраўніцтва Працоўнай партыі прыйшла спявачка Хен Сонг Вол, паведамляюць міжнародныя інфармагенцтвы.

Дзяўчына пачынала кар'еру ў складзе дзявочага музычнага гурта Moranbong. Па дадзеных паўднёвакарэйскіх СМІ, Кім Чэн Ын сустракаўся са спявачкай у пачатку 2000-х, але па патрабаванні бацькі растаўся з ёй.

У 2013 годзе паведамлялася, што Хен Сонг Вол разам з дзясяткам іншых папулярных паўночнакарэйскіх музыкаў была пакарана за вытворчасць і распаўсюд парнаграфіі. Сярод прычын расстрэлу спявачкі таксама называлі рэўнасць першай лэдзі КНДР Ры Соль Чжу.

Аднак ў 2014 годзе паўночнакарэйскае дзяржтэлебачанне паказала кадры з урачыстага мерапрыемства, сярод удзельнікаў якога аказалася і Хен Сонг Вол.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна