Увечары 28 кастрычніка з Свіслачы ў Мінску дасталі 10-гадовага хлопчыка, які тануў.

Яго уратаваў 16-гадовы навучэнец Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў, які выпадкова апынуўся побач.

Медыкі рэанімавалі хлопчыка і адвезлі ў бальніцу. Яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Як выявілася, бацькі хлопчыка ў гэты час былі дома. Іх разбудзілі супрацоўнікі міліцыі. Вядома, што абое былі п'яныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0