Калаж Аляксандра Меліхаўца.

Калаж Аляксандра Меліхаўца.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляла больш за сотню беларускіх дзеячоў культуры розных нацыянальнасцей. У іх ліку былі Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач ды інш. Гэта была кульмінацыя вынішчэння саветамі беларускіх элітаў.

Усяго саветы рэпрэсавалі каля 600 тысяч жыхароў Беларусі. Прыкладна 200 тысяч з іх загінулі.

Былі рэпрэсаваныя практычна ўсе моцныя вясковыя гаспадары, усе міністры і топ-менеджары прадпрыемстваў, большасць акадэмікаў і прафесараў, 90% пісьменнікаў, незалежна ад нацыянальнасці і палітычных перакананняў.

Як і гітлераўскі, сталінскі рэжым вынішчаў эліты падкантрольных народаў, каб падавіць іх здольнасць да супраціву. Рэпрэсіі ў Беларусі былі асабліва маштабнымі, бо наша краіна межавала з еўрапейскімі, а значыць, лічылася патэнцыйна здольнай да паўстання і аддзялення.

У памяць пра «чорную ноч» у нядзелю ад 23-й вечара ў Курапатах, у месцы пахавання ахвяраў савецкага рэжыму, пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?