У Кіеве каля будынка Вярхоўнай Рады прайшло веча, арганізаванае Міхаілам Саакашвілі. На плошчы перабывала каля тысячы чалавек.

Лідар «Руху новых сіл» Саакашвілі заклікаў людзей запоўніць апытальны ліст з пашыраным спісам патрабаванняў, сярод магчымых пунктаў якога - прыняцце закона аб імпічменце прэзідэнта, датэрміновыя выбары прэзідэнта і Вярхоўнай Рады.

«7 лістапада даю апошні раз ім (уладам - рэд.) прыняць нашы патрабаванні», - заявіў Саакашвілі.

«Мы не можам тут стаяць вечна. Нас павінна быць у 100 разоў больш і мы павінны знайсці іншыя мірныя формы, чым проста пражыванне ў іх пад вокнамі», - дадаў ён.

Таксама Саакашвілі заявіў, што ўжо абскардзіў у судзе загад Парашэнкі аб пазбаўленні яго грамадзянства.

Паводле падлікаў паліцыі, удзел у вечы ўзялі каля 400 чалавек, парадак ахоўваюць каля 700 праваахоўнікаў.

17 кастрычніка каля Вярхоўнай Рады стартавала акцыя «Усеўкраінскі збор» за вялікую палітычную рэформу. Удзельнікі патрабуюць прыняць законы аб абмежаванні дэпутацкай недатыкальнасці, стварэнні антыкарупцыйнага суда і галасавання па адкрытым спісах.

Саакашвілі і яго «Рух новых сіл» далучыліся да акцыі.

19 кастрычніка яны і нардэпы ад «Самапомачы» вырашылі працягваць пратэстную акцыю пад парламентам, астатнія ўдзельнікі з акцыі выйшлі.

Пад Радай арганізавалі ваенны лагер і заявілі пра ўльтыматум прэзідэнту Пятру Парашэнку з патрабаваннем унесці ў парламент законы аб Антыкарупцыйным судзе і імпічменце.

22 кастрычніка на плошчы Канстытуцыі каля ВР адбылося яшчэ адно веча з удзелам Саакашвілі і іншых актывістаў.

24 кастрычніка лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхаіл Саакашвілі заявіў, што перамяшчаецца на плошчу пад Радай да пратэстоўцаў і заклікаў лідараў апазіцыі далучыцца да яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?