Відэа радыё «Свабода».

Напярэдадні палітык Мікола Статкевіч паведаміў у фэйсбуку, што збіраецца ўшанаваць памяць расстраляных пісьменнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі каля будынка КДБ у Мінску 29 кастрычніка.

«80 гадоў таму, ноччу 29 кастрычніка 1937 года, ва ўнутранай турме НКВД у Мінску былі расстраляныя больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў. Пачатак «Ланцуга памяці» - у нядзелю ў 19.00 каля будынка КГБ на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Не трэба сцягоў і лозунгаў. Бо забітыя хадзілі пад рознымі сцягамі, натхняліся рознымі лозунгамі. Вазьміце толькі свечкі ці лампады. … Каб трагедыя 1937-га года больш ніколі не магла паўтарыцца на нашай зямлі», — напісаў Статкевіч у сваім фэйсбуку.

Нагадаем, што маладафронтаўцы заклікалі правесці ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах, чытаючы вершы расстраляных паэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?