Мэр расійскага горада Светлагорска (Калінінградская вобласць) Аляксандр Кавальскі сышоў у адстаўку па ўласным жаданні. Гэта адбылося пасля таго, як была даказаная яго хлусня.

Кавальскі заявіў, што яму патэлефанавалі з незнаёмага нумара і папрасілі выйсці да брамкі ў загараднага дома. Калі ж ён выйшаў, невядомы нібыта стрэліў яму ў жывот, а куля прайшла наскрозь.

Мясцовыя СМІ высветлілі, што насамрэч мэр п'яным зваліўся ў сябе на ўчастку і стукнуўся аб металічную канструкцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна