Знакаміты польскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання Уладзіслаў Кавальскі памёр у нядзелю. Яму быў 81 год.
Кавальскі зняўся ў дзясятках фільмаў, у Беларусі і Расіі ён вядомы па ролі Майстра ў «Майстры і Маргарыце» Анджэй Вайды, а таксама ролі ў фільме «Катынь» Вайды, дзе ён сыграў бацьку галоўнага героя Анджэя — Яна, прафесара Ягелонскага ўніверсітэта.