Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць, як 9-гадовы хлопчык апынуўся ў Свіслачы — дзіця ў мінулыя выходныя выцягнулі з вады сведкі. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што ў момант здарэння хлопчык быў не адзін, а са сваім аднакласнікам. Па словах другога дзіцяці, яго сябар паслізнуўся на набярэжнай і ўпаў у ваду.

Аднакласнік і яшчэ адна жанчына, якая стала відавочцам, пачалі клікаць на дапамогу — хлопчыка выратаваў падлетак, што праходзіў міма.

Па дадзеным факце зараз праводзіцца праверка. Сведак апыталі, па месцы жыхарства бацькоў дзіцяці пабывалі міліцыянты.

— Сям'я непаўналетняга стаіць на кантролі ва ўстанове адукацыі па месцы яго навучання, — удакладніла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

Пацярпелае дзіця было дастаўлена ў 2-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу. Па дадзеных на 29 кастрычніка, яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі: падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, знаходзіцца ў стане медыкаментознага сну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0