На рэйсах «Белавія» павялічылі норму правозу бясплатнага багажу. Новыя правілы запрацавалі 29 кастрычніка, піша Tut.by.

Змены закранулі той багаж, які пасажыры здаюць у багажнае аддзяленне пры рэгістрацыі на рэйс, пра гэта авіякампанія паведамляла яшчэ ў жніўні.

Цяпер пасажыр мае права бясплатна здаць адну сумку не больш за 23 кілаграмы ў эканом-класе (раней было 20) і дзве вагой не больш за 32 кілаграмы ў бізнэс-класе (раней 30).

За другое месца багажу ў эканом-класе ці за пераважку давядзецца заплаціць 50 еўра.

У «Белавія» тлумачаць: калі ў пасажыра эканом-класа дзве сумкі па дзесяць кілаграмаў, яму трэба альбо спакаваць рэчы ў адну сумку, альбо заплаціць за другое месца багажу 50 еўра. Калі чамадан пасажыра эканом-класа будзе важыць ад 24 да 32 кілаграмаў, то ён таксама павінен будзе заплаціць 50 еўра за лішак.

— Новы парадак правозу багажу дазволіць кліенту авіякампаніі зэканоміць у выпадку пераважкі ці неабходнасці правозу другой валізкі. Напрыклад, калі пасажыру неабходна правезці дадаткова да дазволенага багажу яшчэ адну сумку ў 23 кілаграмы, то гэта будзе каштаваць у разы танней, чым пры дзеючай вагавай канцэпцыі, калі пераважка аднаго кілаграма звышнарматыўнага багажу па некаторых напрамках можа даходзіць да 8 еўра, - адзначыў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0