«11 красавіка 2011 года 14 чалавек загінулі, каля 200 — пацярпелі, з іх 167 былі гаспіталізаваныя. Мы адшукалі некаторых з іх і задалі ім некалькі пытанняў», — расказвае творчая каманда праекта.

У яе ўваходзяць удзельнікі лабараторыі сацыяльнага тэатра, створанага ў 2016 годзе на базе канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі. Рэжысёрам выступае Валянціна Мароз, а драматургам, які зляпіў гісторыі пацярпелых ад выбуху ў адзінае цэлае, стаў Канстанцін Сцешык.

Чытка п'есы «11 красавіка». Фота: eclab.by.

Чытка п'есы «11 красавіка». Фота: eclab.by.

Гісторыі сведак трагедыі ўжо гучалі ў фармаце чыткі — гэта выклікала рэзананс, таму было вырашана зрабіць з іх і паўнавартасны спектакль. Грошы, якія акцёры і рэжысёр збіраюць на краўдфандынгавай платформе, пойдуць на дэкарацыі і відэаафармленне.

Адна з галоўны мэтаў спектакля — «не даць грамадству забыцца пра важныя моманты агульнай гісторыі, якія засталіся непрамоўленымі да канца». Дапамагчы ў гэтым яго стваральнікам можна вось тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?