Рэдакцыя Arche не магла не далучыцца да сёлетняга шырокага адзначэньня беларускаю грамадзкасьцю 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукаваньня.

Адмысловы нумар, падрыхтаваны да гэтае падзеі, тэматычна арыентаваны на асэнсаваньне таго факту, што першаю кнігаю, выдадзенаю Францішкам Скарынам на нашай мове, была Біблія. Адпаведна большасьць тэкстаў, апублікаваных у нумары, так ці іначай прысьвечаныя традыцыям беларускае біблістыкі ў гістарычным разьвіцьці. Чытачы часопісу маюць магчымасьць адчуць неперарыўнасьць гэтых традыцыяў ды іхнае культываваньне ў розных гістарычных умовах.

Нумар прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам у 1517 г. у Празе Бібліі на старабеларускай мове. У яго ўключаныя артыкулы, прысвечаныя як біяграфіі беларускага першадрукара ды ягоных паслядоўнікаў, так і гісторыі перакладаў біблійных тэкстаў як на беларускую, так і на іншыя ўсходнеславянскія мовы.

Частка тэкстаў закранае таксама праблему пашырэння евангельскага вучэння ў Беларусі і свеце ў розных гістарычных абставінах.

У нумары друкуюцца тэксты беларускіх, расійскіх і брытанскіх аўтараў. Акрамя арыгінальных тэкстаў, на старонках нумара апублікаваныя таксама некаторыя важныя для разумення праблемы крыніцы.

Пра тое, як атрымаць нумар, можна даведацца на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0