1 лістапада ў Маскоўскім палітэхнічным каледжы знайшлі два целы — студэнта Андрэя Емельяннікава і выкладчыка АБЖ Сяргея Данілава.
Паводле папярэдняй версіі, студэнт забіў выкладчыка, а пасля скончыў жыццё самагубствам. Ва ўсякім выпадку, на старонцы Ямельяннікава ў сацсетках апублікаваныя сэлфі на тле мёртвага настаўніка.
Расійскія СМІ паведамляюць, што побач з целамі ляжалі нож і электрычная піла. Існуе версія, што ў студэнта былі праблемы з наведвальнасцю, а выкладчык, які быў яго класным кіраўніком, пагражаў хлопцу адлічэннем.