Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды паведаміў у твітары, што 7 лістапада пачынаецца продаж новай кнігі, падрыхтаванай групай экспертаў пад яго кіраўніцтвам.
Кніга мае назву «Таму што так вырашылі мы: паводзінская эканоміка Беларусі і яе раскадзіраванне». «Да стагоддзя рускай рэвалюцыі. Прысвячаецца нашым бацькам», — напісаў Руды.
У каментах у пасла спыталі: «Навошта Беларусі культ Кастрычніцкага перавароту?» «Страчанае стагоддзе», — каротка адказаў Руды.
Кірыл Руды лічыўся адным з галоўных лібералаў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі, доўгі час ён займаў пасаду памочніка прэзідэнта па пытаннях эканомікі, летась яго перавялі паслом у Кітай.
Мінулая кніга Кірылы Рудага мела назву «Фінансавая дыета», у ёй гаварылася аб неабходнасці рэформаў у Беларусі ў розных галінах гаспадаркі.