Прэзідэнт ЗША выступіў за спыненне раздачы відаў на жыхарства праз візавую латарэю, паведамляе РБК.

У апошнія гады сярод атрымальнікаў грын-карт былі і беларусы. Нашыя суграмадзяне штогод атрымлівалі не меней за тысячу грын-картаў.

Пасля тэракту ў Нью-Ёрку, здзейсненага імігрантам з Узбекістану, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра неабходнасць адмены раздачы відаў на жыхарства (грын-карт) у краіне ў рамках Diversity Visa Lottery Program (DVLP, Дыверсіфікацыйная латарэя).

Паводле ўмоваў гэтай праграмы 50 тыс. грын-карт штогод разыгрываюцца сярод тых, хто падаў заяўкі жыхароў краін, імігрантаў з якіх у ЗША прыязджае мала. Менавіта па выйгранай у DVLP грын-карце, па дадзеных амерыканскіх СМІ, і прыбыў у ЗША ў 2010 годзе выканаўца тэракту — 29-гадовы выхадзец з Узбекістана Сайфулло Саіпаў.

«Тэрарыст прыбыў у нашу краіну дзякуючы так званай DVLP. Мы вядзем ўпартую барацьбу за тое, каб права на іміграцыю давалася на аснове рэальных заслуг, больш ніякіх латарэй ад дэмакратаў. Мы павінны стаць НАШМАТ больш жорсткімі (і разумнейшымі)», — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Twitter.

«Мы спынім гэтае вар'яцтва!», — запэўніў Трамп.

Праграма DVLP была запушчаная ў ЗША ў 1990 годзе і праводзіцца Дзяржаўным дэпартаментам. У яе рамках штогод разыгрываецца 50 тыс. дазволаў на жыхарства ў ЗША (да 1997 года было 55 тыс., аднак затым 5 тыс. грын-картаў з агульнай квоты перадалі ў праграму NACARA, па якой у ЗША заязджаюць грамадзяне Нікарагуа і некаторых іншых краін Цэнтральнай Амерыкі).

Прыняць удзел у латарэі могуць грамадзяне ўсіх краін свету, за выключэннем тых, з якіх на працягу папярэдніх пяці гадоў у ЗША іміграваць больш за 50 тыс. чалавек. Па выніках грын-карт латарэі-2015 спіс шчасліўчыкаў узначальваюць грамадзяне Камеруну (5000), Ліберыі (5000), Ірану (4992), Непалу (4991), Егіпту і Эфіопіі — па 4988. Беларусы атрымалі тады каля 1200 дазволаў на пераезд у ЗША.

Тэракт у цэнтры Нью-Ёрку, на Манхэтэне, у выніку якога загінулі восем чалавек, адбыўся 31 кастрычніка (у ноч на 1 лістапада па мінскім часе). Кіроўца пікапа выехаў на веладарожку і збіў людзей, якія на ёй знаходзіліся, пасля чаго пратараніў школьны аўтобус.

Чытайце:

У Нью-Ёрку ураджэнец Узбекістана выехаў на пікапе на веладарожку і раздушыў восем чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0