Каля будоўлі шматпакутнага гатэля ля менскага цырку праз некалькі гадоў знялі плот, які перакрываў веладарожку, паведамляе tut.by. З гэтай нагоды аб'ект наведаў кіраўнік сталіцы Андрэй Шорац. У сувязі з гэтым сімвалічны велазаезд правялі чыноўнікі і прадстаўнікі новага інвестара — расейскага «Сбербанку».

Так зараз выглядае перагароджанае раней месца на дарожцы.

Так зараз выглядае перагароджанае раней месца на дарожцы.

«Гэта была адна з умоваў «Сбербанку» Расіі, што [трэба] максімальна хутка запусціць веладарожку. Каб зняць дыскамфорт, які некалькі гадоў адчувалі жыхары і госці гораду», — сказаў Андрэй Шорац.

Шматфункцыянальны комплекс з элітным гатэлем каля цырку пачынала ўзводзіць кампанія «Эліт Эстэйт», якая з'яўлялася даччыным прадпрыемствам групы кампаній «Трайпл». Аб'ект планавалі здаць яшчэ на 1 траўня 2014 году, да старту чэмпіянату свету па хакеі.

Але будаўніцтва затармазілася. А ў 2016 годзе і зусім спынілася з прычыны фінансавых праблем заказчыка разам з затрыманнем гаспадара «Трайпла» Юрыя Чыжа.

У выніку ў 2017 годзе гатэль адышоў расейскаму Сбербанку з дысконтам ў 47% за 50 мільёнаў долараў. Заканчэнне будаўніцтва гатэльнага комплексу ля цырку запланавана на 31 снежня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0