3 лістапада споўнілася 60 гадоў з дня першага царкоўнага набажэнства ў Саборы Беларускай аўтакефальнай царквы Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

З гэтай нагоды ў нядзелю, 5 лістапада, адбылося святочнае архірэйскае набажэнства з удзелам Уладыкі Святаслава.

Пасля набажэнства прыхаджане сабраліся ў грамадскай залі Сабору. Пра гісторыю парафіі і набыцця будынка царквы распавёў старшыня парафіяльнай рады Расціслаў Гарошка.

Больш далёкую гісторыю беларускага царквы ў часы ВКЛ распавёў Уладыка Святаслаў. Таксама былі зачытаныя віншавальныя лісты ад Івонкі Сурвілы, Зянона Пазняка, святара Леаніда Акаловіча.

Кульмінацыйным момантам святкавання стаў аўдыёзапіс таго самага першага набажэнства, зробленага радыё «Вызваленне». Гімн «Магутны Божа» ўсе прысутныя спявалі разам з царкоўным хорам, у якім удзельнічалі бацькі і дзяды многіх сённяшніх вернікаў.

У канцы святочнай сустрэчы перад прысутнымі выступілі беларускія выканаўцы Валянціна Пархоменка і Аляксандр Казак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?