Як паведаміла «Нашай Ніве» кіраўніца прэс-службы Яндэкса Наталля Жураўлёва, галоўная ідэя новага сэрвіса — адзіны карыстальніцкі інтэрфейс для замовы тавараў мясцовых і кітайскіх прадаўцоў, каб зрабіць шопінг больш зручным. 

Прадстаўнікі сэрвісу адзначаюць, што іх «кітайскі» раздзел мае шэраг прынцыповых пераваг: зносіны з пакупнікамі на рускай мове (прадаўцы AliExpress разумеюць у лепшым выпадку англійскую) і бясплатную дастаўку.

«Яндэкс.Маркет» — сайт, на якім пакупнікі могуць параўноўваць цэны на аднолькавыя тавары ад розных прадаўцоў, замаўляць іх, а таксама дзяліцца сваімі водгукамі і ставіць ацэнкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?